Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы!
Вы сейчас просматриваете Тыдзень літаратуры краін Паўночнай Еўропы!

Навучэнцы і выкладчыкі філіала БНТУ БГПК прынялі ўдзел у Тыдні літаратуры Паўночных краін.

Выкладчыкі Варашыліна Г.Ю. і Башылава В.У. цікава распавядалі пра гэтае мерапрыемства, пра краіны і літаратуру Скандынавіі. Бібліятэкары Лаўрова І.А. і Максімава Ж.В. падрыхтавалі выству, знайшлі разнастойную інфармацыю па тэме мерапрыемства і правялі віктарыну “Страны Скадынавіі”.

У лістападзе, калі ў паўночных краінах надыходзіць самы цёмны час, запальваюць свечку і чытаюць кнігі. Так і навучэнцы групп П 159, П160, Ц 1105,Ц 1106,  Т 2142 запалілі свечкі і  чыталі ўслых кнігі скандынаўскіх аўтараў у перакладзе на беларускую мову.

Кнігі, абраныя для чытання сёлета:  «Усе лічацца» Крыстын Рушыфтэ (Нарвегія),  «Малпа забойцы» Якаба Вегеліуса (Швецыя),  «Шнар» Ойдур Авы Олафсдоттыр (Ісландыя).