Любі, шануй і паважай родную мову!
Вы сейчас просматриваете Любі, шануй і паважай родную мову!

21 лютага ў філіяле БНТУ «БДПК» па-святочнаму адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. У 2023 годзе ў нашай краіне гэта свята праводзілася на тэму “Шматмоўная адукацыя − неабходнасць пераўтварэння адукцыі”. З самай раніцы ў фае каледжа гучалі песні на беларускай мове, з відэаролікаў можна было даведацца цікавыя факты аб беларускай мове, прачытаць вершы і выказванні вядомых пісьменнікаў. Навучэнцы груп 1С002, 1А018, 1Т149, 1Э069, а таксама замежныя слухачы падрыхтавалі выставу-воблака тэгаў “Маё любімае роднае слова”, якую можна было ўбачыць у фае каледжа. На вучэбных занятках навучэнцы груп 1А018 і 1Р002 даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, а ў 13 гадзін у актавай зале каледжа адбылася літаратурная вечарына “Любі, шануй і паважай родную мову”, у якой прынялі ўдзел групы 1Т148, 3А016, 3Бз33 і замежныя слухачы.

Падчас мерапрыемства замежныя навучэнцы чыталі вершы і спявалі песні на рускай мове і на сваіх родных ‒ англійскай, французскай.

Вершы аб роднай мове вядомых беларускіх паэтаў хораша і задушэўна гучалі ў выкананні навучэнцаў і выкладчыкаў каледжа. Цікава прайшоў флэш-батл “Хуткамоўкі. Чытаем разам”, у якім бралі ўдзел навучэнцы і выкладчыкі. Да мерапрыемства былі падрыхтаваны выказванні  пра мову на англійскай мове, якія неабходна было перакласці на  беларускую і рускую мовы.

Вечарына завяршылася віктарынай “Не маўчы па-беларуску”, якая ўключала ў сябе заданні: знайсці беларускія адпаведнікі прапанаваных слоў і фразеалагізмаў, перакласці слова і словазлучэнні. Актыўныя ўдзельнікі конкурсаў атрымалі прызы і карткі  “Я люблю беларускую мову”.

У пачатку і напрыканцы свята гучалі песні ў выкананні навучэнкі групы 2Г095 Усавай Аліны.

Відавочна, што мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі беларускай мове, нікога не пакінулі абыякавымі. Упэўнены, што ўсім нам трэба ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любіць і шанаваць роднае слова.