Дзень беларускага пісьменства!
Вы сейчас просматриваете Дзень беларускага пісьменства!

З глыбокай старажытнасці – спрадвеку,
каб з плеч сагнутых скінуць гнёту груз.
Каб мову мець, каб звацца Чалавекам,
цягнуўся да асветы беларус.

М. Федзюковіч

Штогод у першую нядзелю верасня мы адзначаем нацыянальнае свята, якое мае для ўсіх нас велізарнае культурна-гістарычнае значэннеДзень беларускага пісьменства.

Нібы каштоўны дыямант са старажытнай агранкай, духоўнае свята ззяе ў вянку сучасных маштабных культурных імпрэз краіны, увасабляючы сабой каранёвую існасць сучаснай нацыі ў яе імкненні не забываць Слова прашчураў.

Гэтае свята стала сапраўды народным, сімвалам адзінства славян, умацавання духоўных каштоўнасцей, якія вучаць памятаць пра свае вытокі, шчыра любіць родны край i паважаць продкаў. Менавіта пісьменства з’ядноўвае мінулае, цяперашняе і будучыню, зберагаючы, як найвялікшы скарб, сувязь пакаленняў.

Непахісная вера, багатая культурная спадчына i шчырае, таленавітае, праўдзівае слова здольныя захаваць згоду між народамі i дараваць yciм надзею на лепшае. У гэтым перш за ўсё найвялікшае прызначэнне Дня беларускага пісьменства.

4 верасня, да Дня беларускага пісьменства, выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры Башылавай В.У. у групах 1 курса былі праведзены розныя мерапрыемствы:

– навучэнцы групы 1Т152 пазнаёміліся з канцэпцыяй і гісторыяй свята, узгадалі славутых людзей, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё кнігадрукавання і асветніцтва нашай краіны;

а навучэнцы групы 1С003 напісалі дыктант, змест якога адпавядаў дадзенай тэматыцы, і прынялі ўдзел у віктарыне “Ад літары да кнігі”.