Дзень роднай мовы
Вы сейчас просматриваете Дзень роднай мовы

             22 лютага ў філіяле БНТУ «БДПК» адбылося святочнае мерапрыемства “Любі, шануй і паважай родную мову”, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы. Навучэнцы групы 1Р003 і замежныя слухачы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення гэтага свята, а таксама прынялі ўдзел у віктарынах і конкурсах.
              Падчас мерапрыемства прагучалі вершы на французскай мове і   мове лінгала ў выкананні замежных слухачоў. Цікавым момантам стала чытанне пралога да паэмы “Руслан і Людміла” А.С.Пушкіна на розных мовах.
             Відавочна, што мерапрыемствы, якія мы прысвяцілі беларускай мове, нікога не пакінулі абыякавымі. Упэўнены, што ўсім нам трэба ганарыцца сваёй мовай, ведаць, любіць і шанаваць роднае слова.