Не воблака, а проста аблачынка
Загадкава плыве над галавой.
Смяюся я: вясёлая дзяўчынка,
Як матылёк, ляцiць над кладкай той…
Як добра ёй журыцца беспрычынна!
Да твару ёй i лета, i зiма…
ўсмiхнуся я: яшчэ бяжыць дзяўчынка
Па кладцы той, якой даўно няма.
Я.Янішчыц
“Палеская ластаўка”, “Палесся мілае дзіця”, “палеская летуценніца” – так назвалі ў нашай літаратуры выдатную паэтку Яўгенію Янішчыц, якой, на вялікі жаль, было суджана пражыць усяго сорак гадоў. Яна пакінула за сваё нядоўгае жыццё вялікую паэтычную спадчыну для Беларусі і стала адным з сімвалаў Палесся.
20 лістапада споўнілася б 75 год з дня нараджэння славутай беларускай паэтэсы. З гэтай нагоды ў групе 1Р003 адбыліся літаратурныя чытанні памяці Яўгеніі Янішцыц. Навучэнцы прыгадалі біяграфію паэткі і прачыталі яе вершы.
Прапануем і вам цудоўна правесці вечар: прачытаць за кубачкам гарбаты вершы выбітнай беларускай паэткі.
Я ВАС ЛЮБЛЮ
«Я вас люблю» — няма каму сказаць?
А мне ў любві да скону не змыліцца:
Я вас люблю, лясы і сенажаць,
Старая вёска, новая сталіца.
Мы ў сэрцы носім радасць і грахі
I распраўляем пераможна крылы.
Я вас люблю, айчынныя шляхі,
Я помню вас, забытыя магілы!
I знаю: дзень пражыты недарма,
Калі перажываю і хварэю,
Калі прад імянной сцяной — сама,
Нібы сцяна, ад жудасці бялею.
Падлесак — сын мне, бор вячысты — друг.
Зіма зажурыць — развяселіць лета.
Цябе люблю, патрыярхальны плуг,
Цябе — у страшным космасе, ракета
Люблю я вас, сівыя мацяркі,
Што аж дагэтуль гояць боль па дзецях,
Што вы мне ўсе — нібы мацерыкі,
Якія хочуць міру на планеце.
Я. Янішчыц
![](https://bgpk.bntu.by/wp-content/uploads/2023/11/изображение_viber_2023-11-20_19-33-52-482-941x1024.jpg)
![](https://bgpk.bntu.by/wp-content/uploads/2023/11/изображение_viber_2023-11-20_19-33-52-687-768x1024.jpg)
![](https://bgpk.bntu.by/wp-content/uploads/2023/11/изображение_viber_2023-11-20_19-33-52-754-768x1024.jpg)
![](https://bgpk.bntu.by/wp-content/uploads/2023/11/изображение_viber_2023-11-20_19-33-52-420-768x1024.jpg)