Цікавая сустрэча
Вы сейчас просматриваете Цікавая сустрэча

Навучэнцы груп I курса з’яўляюцца актыўнымі чытачамі краязнаўчай газеты “Гоман Барысаўшчыны”. 5 снежня выкладчыкамі філалагічных прадметаў была арганізавана сустрэча навучэнцаў груп 1Э070, 1М004, 1Т152 з членамі рэдакцыйнай рады газеты М.А. Мацельскім і І.Ю. Белым, пад час якой яны распавялі аб гісторыі стварэння газеты, пошуку архіўных матэрыялаў пра мінулае Барысаўшчыны і аб адлюстраванні значных падзей сучаснага культурнага і грамадскага жыцця.

Іван Юр’евіч Белы з’яўляецца даследчыкам літаратуры і да 140-годдзя Я. Купалы ў газеце надрукаваў артыкул “Барысаўшчына ў лёсе Я. Купалы”, дзе змясціў цікавыя малавядомыя факты біяграфіі слыннага паэта, аб якіх расказаў уважлівым слухачам. Увазе навучэнцаў была прадстаўлена прэзентацыя.

І.Ю. Белы напрыканцы сустрэчы расказаў аб узаемаадносінах Я. Купалы і Я. Коласа, падзяліўся з навучэнцамі сваімі ўспамінамі аб сям’і Я. Коласа і сустрэчах з ім (родным братам яго бабулі Юзі, якая чытала сваім унукам “Новую зямлю”).

Іван Юр’евіч адзначыў, як важна, каб чалавек любіў чытаць кнігі, атрымліваў ад гэтага задавальненне і ўзбагачаў сябе інтэлектуальна.