21 лютага − Міжнародны дзень роднай мовы
Вы сейчас просматриваете 21 лютага − Міжнародны дзень роднай мовы

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.

21 лютага ў філіяле БНТУ “Барысаўскі дзяржаўны політэхнічны каледж” пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя Дню роднай мовы. Гэта дзень, калi варта пацвердзiць вядомае: чытаць, пiсаць i думаць па–беларуску здольны кожны. Бо мова — тое, што нас аб’ядноўвае i робiць унiкальнымi. Гэта цэлы свет, люстэрка жыцця чалавека, народа. I ў гэтым свеце беларуская мова — мова нашай радзiмы, у якой ёсць рашучасць, цвёрдае слова «гонар», i мяккае, далiкатнае — «пяшчота», i добрае, заспакаяльнае — «спачуванне», i цёплае, ласкавае — «мама»… У кожным куточку краiны, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве наша мова: у школьных падручнiках i творах лiтаратуры, казках i навуковых даследаваннях, нарэшце, у генах людзей, якiя праз дзесяцiгоддзi перададуць яе сваiм дзецям i ўнукам.

Да святкавання Дня роднай мовы далучыліся і супрацоўнікі каледжа. Паслухайце верш Пімена Панчанкі “Родная мова”