50 імгненняў
Вы сейчас просматриваете 50 імгненняў

18 мая навучэнцы груп 1Ц106 і 1М003 наведалі часовую экспазіцыю «50 імгненняў: фоталетапіс жыцця Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа». Выставачны праект прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Большасць з нас прывыкла бачыць беларускага песняра ў сталым узросце. Такім мы запомнілі Якуба Коласа па падручніках, кнігах, артыкулах і публікацыях. 

Выставачны праект знаёміць з малавядомымі фотаздымкамі класіка беларускай літаратуры.

Усё жыццё Якуба Коласа прадстаўлена ў пяцідзесяці фотаздымках.

Фотаздымкі часовай экспазіцыі пададзены ў храналагічным парадку, гэта біяграфія Якуба Коласа ў чорна-белых пазітывах. Асаблівы інтарэс на фотавыстаўцы выклікае адзіны ацалелы фотаздымак Якуба Коласа ў яго даваенным доме, які размяшчаўся на тэррыторыі сучаснага парка Горкага.

Выстава заклікана нагадаць, што творчая спадчына Якуба Коласа – гэта наша гісторыя і наш нацыянальны здабытак.