22 мая, напярэдадні Дня славянскага пісьменства, навучэнцы груп 1С002 і 2П061 сустрэліся з вядомым барысаўскім краязнаўцам і педагогам І.Ю.Белым, які расказаў пра слыннага беларускага паэта – Янку Купалу і яго стасункі з Барысаўшчынай.
Іван Юр’евіч распавёў аб тым, што на Барысаўшчыне жылі дзве сястры паэта, якіх ён наведваў, і сам неаднаразова прыязджаў у горад, выступаў перад барысаўчанамі на адкрыцці помніка У.І. Леніну ў 1934 годзе.
Нашаму гораду паэт прысвяціў паэму «Барысаў».
Мы даведаліся аб тым, як жыхары нашага горада ўшаноўвалі памяць аб паэце: у 1925 годзе сярэдняя школа № 1 насіла яго імя, ад Барысава да Бабруйска калісьці курсіраваў цеплаход «Янка Купала», у гонар Янкі Купалы ў Барысаве названа вуліца.
Белы Іван Юр’евіч прачытаў вершы барысаўскіх паэтаў і школьнікаў, у якіх яны выказалі сваё прызнанне знакамітаму паэту, творчасцю якога захапляліся.
Паказаў работы навучэнцаў мастацкай школы Барысава, прысвечаныя юбілею Якуба Коласа і Янкі Купалы.
Сустрэча з І.Ю.Белым была вельмі цікавай і пазнавальнай.
Удзельнікі сустрэчы даведаліся шмат новага аб жыцці і творчасці Янкі Купалы, зразумелі, як важна берагчы, ведаць і цікавіцца гісторыі сваёй малой радзімы.
![](https://bgpk.bntu.by/wp-content/uploads/2023/05/Снимок_2-18.jpg)
![](https://bgpk.bntu.by/wp-content/uploads/2023/05/Снимок_7-11.jpg)
![](https://bgpk.bntu.by/wp-content/uploads/2023/05/Снимок_3-13.jpg)
![](https://bgpk.bntu.by/wp-content/uploads/2023/05/Снимок_4-12.jpg)
![](https://bgpk.bntu.by/wp-content/uploads/2023/05/Снимок_5-11.jpg)
![](https://bgpk.bntu.by/wp-content/uploads/2023/05/Снимок_8-6.jpg)
![](https://bgpk.bntu.by/wp-content/uploads/2023/05/Снимок_9-4.jpg)