Выстава Наталлі Антонавай “Побач”
Вы сейчас просматриваете Выстава Наталлі Антонавай “Побач”

23 сакавіка навучэнцы групы 1Ц108 разам з выкладчыкам Башылавай В.У. наведалі выставу Наталлі Антонавай “Побач”, што размешчана ў галерэі “Праменад” Барысаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Х.Каладзеева.

У экспазіцыі прадстаўлена больш за 30 жывапісных і графічных твораў, галоўнымі героямі якіх становяцца блізкія людзі, птушкі, кветкі, усё жывое побач з намі, рэчы, якія захоўваюць памяць аб мінулых падзеях, усё, што блізка душы па-за залежнасці ад часу і адлегласці.

Творы Наталлі Антонавай адлюстроўваюць каштоўнасць і непаўторнасць кожнага моманту нашага жыцця, невыпадковасць ўсіх навакольных рэчаў, людзей, падзей, узаемасувязь і раўнапраўе ўсяго існага ў свеце – жывой і нежывой прыроды, чалавека, яго думак і дзеянняў, беражлівае стаўленне да кожнай часцінкі гэтага свету.