Зімовыя святы народаў свету
Вы сейчас просматриваете Зімовыя святы народаў свету

Кожны народ мае свае святы, па-свойму іх адзначае і аздабляе. З мэтай папулярызацыі беларускай мовы і культурных традыцый беларусаў 19 снежня выкладчыкамі філалагічных прадметаў і навучэнцамі каледжа груп 1 курса было праведзена тэатралізаванае свята Каляды.

Калядоўшчыкі, пераапранутыя ў розных жывёл, спявалі калядныя песні, разыгрывалі сцэнкі, танцавалі, праводзілі гульні, перацягвалі канат і нават…варажылі, а напрыканцы вадзілі агульны карагод і ўсе разам спявалі.

Аб тым, як святкуюць Новы год у краінах Афрыкі, якія гатуюць традыцыйныя стравы расказалі замежныя слухачы каледжа і паказалі прысутным відэапрэзентацыю, прачыталі навагоднія вершы, праспявалі святочныя песні.

Свята атрымалася яркім і запамінальным. Усім было весела, дзякуючы надзвычайнай, феерычнай атмасферы, якую стварылі ўсе ўдзельнікі мерапрыемства.