“У адзінстве сіла кожнага народа”
Вы сейчас просматриваете “У адзінстве сіла кожнага народа”

18 верасня ў групе 1Т152 выкладчыкам Башылавай В.У. быў праведзены ўрок беларускай літаратуры, прымеркаваны да Дня народнага
адзінства. Урок прайшоў у форме калектыўнай творчай справы пад дэвізам “У адзінстве сіла кожнага народа”.

Навучэнцам быў прапанаваны шэраг заданняў: “Веер меркаванняў”, “Паразважай”, “Знайдзі пару – аб’яднайся”, “Стварэнне калажоў”, “У лабараторыі роднай мовы”, квадратны стол “Гісторыю зямлі маёй цярплівай падручнікам вучнёўскім не ахопіш”.

Падчас выканання заданняў навучэнцы прыйшлі да высновы, што ў адзінстве нашага народа – сіла народа, а магутным фактарам дзяржаўнасці з’яўляецца наша невымоўная сіла духу, згуртаванасць, салідарнасць і паразуменне, веданне традыцый, мовы і гісторыі сваёй краіны, павага да старэйшага пакаленя, кожнага члена сям’і.