Дзень паэзіі
Вы сейчас просматриваете <strong>Дзень паэзіі</strong>

Святло душы…

 

Падабаеццашто ж, пішы…

Вершыгэта святло душы!

Г. Аўласенка

 

21 сакавіка – Сусветны дзень паэзіі. Свята адзначаецца з 1999 года па рашэнні ЮНЭСКА з мэтай “надаць новы імпульс і новае прызнанне нацыянальным, рэгіянальным і міжнародным паэтычным рухам”. У гэты дзень па ўсім свеце праходзяць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя паэтам і іх творчасці. Наш каледж таксама не стаў выключэннем. Навучэнцы групы 1Р002 на ўроку беларускай літаратуры пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення свята, прачыталі свае любімыя вершы, прынялі ўдзел у віктарыне “Пазнай верш беларускага паэта”.

Сусветны дзень паэзіі – цудоўная нагода яшчэ раз пацешыць сваю душу і розум прыгажосцю вершаванага радка. Дастаткова проста ўзяць з кніжнай паліцы любімы томік… Чытайце найчасцей паэзію, бо яна, як сцвярджае Максім Танк, “вясёлкавы мост ад сэрца людскога да мары”.

Паэзія – госця нябесная:

І радасць, і сум, і адчай,

І сэрца шчымлівая песня,

І слёзы, і боль у вачах.

Адкажа на ласку і здзекі,

У колер жыццё апране.

Паэзія – лепшыя лекі,

Якія ратуюць мяне!

 

Лёля Багдановіч